УСЕ МЫ ВЫЙГРАВАЕМ АД СУПРАЦОЎНІЦТВА!

ФРАНШЫЗА

ААТ «Кандытарская фабрыка «Слодыч» з’яўляецца лідарам рынку пячэння і мучных кандытарскіх вырабаў Рэспублікі Беларусь.

Асновай для паспяховага функцыянавання і развіцця франчайзінгавай сеткі ААТ «Слодыч» з’яўляецца моцны брэнд, шырокая вядомасць і добрая рэпутацыя ў мільёнаў спажыўцоў, а таксама шырокі асартымент і самая высокая якасць прадукцыі, якая адпавядае патрэбе найбольш вымагальных пакупнікоў. Адметнымі асаблівасцямі прадукцыі гандлёвай маркі «Слодыч» з’яўляюцца выкарыстанне толькі натуральнай высокаякаснай і экалагічна чыстай сыравіны, адсутнасць кансервантаў, багацце рэцэптуры, разнастайнасць натуральных дабавак, наяўнасць вітамінаў і мінералаў.

Крамы ААТ «Слодыч» працуюць у найбольш ёмістым рознічным сегменце кандытарскіх вырабаў, што забяспечвае стабільна высокі пакупніцкі попыт і продажы. Аснова мэтавай аўдыторыі крамы «Слодыч» – гэта пакупнікі, якія цэняць якасць, высокія смакавыя характарыстыкі і карыснасць кандытарскіх вырабаў.

Кампанія ААТ «Слодыч» аказвае падтрымку франчайзінгавым партнёрам на ўсіх этапах стварэння і функцыянавання крамы.

      

Кантакты:

інфармацыя па тэлефоне +375 17 355-25-99