Гiсторыя

1902

Мінскай гарадской управай выдадзенае Гандлёвае пасведчанне № 34 Кавярні з кандытарскімі прадукатамі і пякарні кандытарскіх прадуктаў Георгія Вікенцьевіча Рачкоўскага, якая знаходзілася на Захар’еўскай вуліцы

1910

Крама кандытарская і кандытарская майстэрня Г.В. Рачкоўскага займаюць тры памяшканні ў доме № 79 на Захар’еўскай вуліцы, колькасць рабочых – 3, вучняў – 4

1914

На кандытарскай фабрыцы «Жорж» Г. В. Рачкоўскага «працуюць больш за 20 чалавек з удасканаленымі машынамі і апаратамі», працягласць працоўнага дня – 12 гадзін з 1,5-гадзінным перапынкам

1917

На базе былой кандытарскай фабрыкі «Жорж» створаны працоўны калектыў кандытараў, пазней названы «Першай беларускай кандытарскай фабрыкай»

1926

Фабрыка перайменаваная ў Мінскую кандытарскую фабрыку «Прагрэс»

1929

Фабрыка пераведзеная ў свабодныя дапаможныя памяшканні дражджавога завода «Камунарка» на вул. МАДР (цяпер – вул. Камуністычная) і ў гонар 12-й гадавіны Кастрычніцкай рэвалюцыі названая «Камунарка»

1936

Да 1936 года бісквітны цэх фабрыкі «Камунарка» вырабляе пернікі і печыва накшталт «Майскага» і «Дарожнага» і знаходзіцца на рагу вуліц З. Лекерта і Індустрыяльнай, I/22. У 1936 годзе вытворчасць печыва і пернікаў вылучанае ў самастойнае прадпрыемства – Мінскую бісквітную фабрыку трэста «Белкандытар» Наркамата харчовай прамысловасці БССР, якая знаходзілася на вул. МАДРа, 127

1944

Падчас нямецкай акупацыі фабрыка вырабляе пернікі, печыва і макаронныя вырабы, частка будынкаў спаленая і разбураная. На пяты дзень пасля вызвалення г. Мінска пачалося аднаўленне фабрыкі.

1945

Нанова створаная Мінская бісквітная фабрыка пачала вытворчасць печыва, пернікаў і макаронных вырабаў.

1947

Асноўныя вытворчыя працэсы ажыццяўляюцца ўручную, у асартыменце фабрыкі 13 найменняў прадукцыі, магутнасць складае каля 500 тон прадукцыі на год (з іх каля 70 % пернікі), удзельная вага фасаванай прадукцыі – каля 10 %
Цэх макаронных вырабаў пераведзены ў г. Барысаў, на плошчах фабрыкі арганізаваная літаграфія, якая складалася з дзвюх друкарскіх машын.

1952

Мінская бісквітная фабрыка вырабляе 1 980 тон прадукцыі на год, у тым ліку толькі 117 тон фасаванай прадукцыі.

1956

На Мінскай бісквітнай фабрыцы пачаліся мерапрыемствы, якія цягнуліся да 1961 г. і былі скіраваныя на механізацыю ручной працы: устаноўленыя канвеерныя печы, механізаваныя замес цеста і фармоўка печыва, пачалося выкарыстанне прыроднага газу ў вытворчасці.

1962
1966

Вытворчасць мучных кандытарскіх вырабаў складае каля 6 000 тон на год, у асартыменце каля 50 найменняў прадукцыі. Прадукцыя галоўным чынам рэалізуецца ў межах БССР, каля 10 – 15 % – за яе межамі.

1967

Газета «Вячэрні Мінск» адзначае шырокі асартамент і высокую якасць прадукцыі, якую вырабляе Мінская бісквітная фабрыка. Печыва «Арэхавае з фундуком», крэкер «З сырам» і хлябцы «Беларускі гасцінец» выпускаюцца і ў цяперашні час

1968
1971

11 студзеня Мінская бісквітная фабрыка перайшла ў падпарадкаванне Мінскай кандытарскай фабрыкі «Камунарка» на правах вытворчага ўчастка (філіяла)

1974
1976

Дырэктар фабрыкі Міхаіл Кандрацьевіч Шлыкаў

1979

1 кастрычніка Бісквітна-паліграфічная вытворчасць фабрыкі «Камунарка» пераўтвораная ў Мінскую бісквітна-паліграфічную фабрыку

1981

Распрацавана тэхніка-эканамічнае абгрунтаванне вытворчага корпуса на вул. Радыяльнай па выпуску печыва, цукерак і шакаладу магутнасцю 26,8 тыс. т

1992

У студзені пачала работу Мінская кандытарская фабрыка № 2 Вытворчага аб’яднання кандытарскай прамысловасці «Камунарка» па вул. Радыяльная, 54, а 1 ліпеня Мінская бісквітна-паліграфічная фабрыка, размешчаная ў г. Мінску па вул. Камуністычнай, 83, ліквідаваная

1993

1 ліпеня на базе ліквідаванага Мінскага Вытворчага аб’яднання кандытарскай прамысловасці «Камунарка» створаныя Мінская кандытарская фабрыка № 2 (вул. Радыяльная, 54) і Мінская кандытарская фабрыка «Камунарка»

1994

1 лістапада Мінская кандытарская фабрыка № 2 перайменаваная ў Дзяржаўнае прадпрыемства «Кандытарская фабрыка «Слодыч»

1996

Станіслаў Уладзіміравіч Куроўскі, дырэктар фабрыкі з 1992 да 2003 гг.

1998

ААТ «Кандытарская фабрыка «Слодыч» пачала выпуск печыва ўзбуйненай фігуры «Слодыч» і «Мінскае»

1998
2001

2 студзеня ў сувязі са зменай уласнасці перайменавана ў ААТ «Кандытарская фабрыка «Слодыч». На фабрыцы пачалася вытворчасць крэкера

2006

Пачалася вытворчасць глазурованага і дэкараванага шакаладнай глазурай печыва.

2012

Уведзеная ў эксплуатацыю новая комплексна-механізаваная лінія па вырабу цукровых гатункаў печыва магутнасцю 25 тон на суткі

2017

Пачаўся выраб печыва экструзійным спосабам на новай паточна-механізаванай лініі.

2021

Далучэнне філіялаў:
Івянецкі (былая кандытарская фабрыка "Івкон", г.п.Івянец). Статус філіяла прысвоены ў сакавіку 2021 г.
Конфа "Маладзечанскі філіял" (былая кандытарская фабрыка "Конфа, г.Маладзечна). Статус філіяла прысвоены ў лістападзе 2021 г.
Слодыч значна пашырыў свой асартыментны партфель кандытарскіх вырабаў: зефір, пернікі, цукеркі, вафлі.