СЛОДЫЧ СЁННЯ

ААТ «Кандытарская фабрыка «Слодыч» з’яўляецца буйным вытворцам на рынку печыва і мучных кандытарскіх вырабаў Рэспублікі Беларусь, якi мае моцны і вядомы брэнд, структураваную сістэму продажаў і прасоўвання, шырокі асартымент, які ўлічвае розныя смакавыя прыхільнасці спажыўцоў.


Вытворчасць
13 000
тон кандытарскіх вырабаў у год

Нашай гісторыі 
122
гады

Больш за
100 відаў
печыва, пернікі, зефір, цукеркі, вафлі.

Мы выпускаем больш за 100 найменняў розных відаў: цукровае, зацяжное, здобнае, глазурованае, дыябетычнае печыва і крэкер. Гандлёвая марка «Слодыч» вядомая 90 % жыхароў Беларусі, прадукцыя фабрыкі займае каля 30% айчыннага рынку, экспартуецца ў краіны Еўрасаюза і СНД, у ЗША, Сербію, Манголію, Кітай, Ізраіль, Грузію, Азербайджан, Іран, Украіну, Малдову, Узбекістан і інш.

Адметнымі асаблівасцямі прадукцыі гандлёвай маркі «Слодыч» з’яўляюцца выкарыстанне толькі натуральнай высакаякаснай і экалагічна чыстай сыравіны, адсутнасць кансервантаў, багацце рэцэптуры, разнастайнасць натуральных дабавак, наяўнасць вітамінаў і мінералаў.

Сучаснае абсталяванне, пісьменнае выкарыстанне перадавых тэхналогій і досвед калектыву высокакваліфікаваных спецыялістаў дазваляюць увесь час пашыраць асартымент, радуючы сваіх пакупнікоў новымі вырабамі.

Прадукцыя маркі «Слодыч» неаднаразова адзначаная шматлікімі ўзнагародамі на міжнародных конкурсах.

Візітнай карткай «Слодыч» можна назваць печыва «Беларускі гасцінец», якое выпускаецца з 1950-х гадоў, пэчэнне «Арэхавае з фундуком», якое выпускаецца з 1960-х гадоў і печыва «Да падвячорка» з хрусткай сырнай скарынкай, якое выпукаецца з першай паловы 1970-х гадоў.

Распрацоўка і вытворчасць печыва сертыфікаваныя на адпаведнасць ISO 9001-2015, сістэме HACCP, што гарантуе высокую якасць прадукцыі, якая выпускаецца, і дазваляе экспартаваць прадукцыю прадпрыемства ў любую краіну свету.

Слодыч - любімыя прысмакі на стале кожнага беларуса!