Партнёрам з РБ
ААТ «Кандытарская фабрыка «Слодыч» з’яўляецца вядучым вытворцам пячэння і мучных кандытарскіх вырабаў у Рэспубліцы Беларусь, мае моцны і вядомы брэнд, структураваную сістэму продажаў і прасоўвання, у сувязі з чым вытворчае і інавацыйнае развіццё ААТ з’яўляецца мэтанакіраваным у гэтым напрамку.
ААТ «Кандытарская фабрыка «Слодыч» рэалізуе прадукцыю на тэрыторыі ўсёй Рэспублікі Беларусь, а таксама пастаўляе яе на рынак Расіі і шэрага краін СНД і далёкага замежжа. На тэрыторыі Беларусі прадукцыя дастаўляецца запазычаным транпартам і транспартам прадпрыемства.
Адгрузка ажыццяўляецца па наступных каналах:
- прадпрыемствы аптовага гандлю ва ўсіх абласцях Рэспублікі Беларусь (гандлёвыя базы, аптовыя кампаніі і спажывецкая кааперацыя);
- рознічныя гандлёвыя сеткі і прадпрыемствы рознічнага гандлю;
- фірменная гандлёвая сетка;
- экспарт.
ААТ мае наступныя структурныя падраздзяленні для рэалізацыі прадукцыі:
- Аддзел продажаў па РБ,
- Аддзел прамых продажаў па г. Мінску і Мінскай вобласці,
- Аддзел знешнеэканамічнай дзейнасці (ЗЭД),
- Аддзелы прамых продажаў (АПП), якія знаходзяцца ў гарадах Брэст, Гродна, Гомель, Магілёў і Віцебск і рэалізуюць прадукцыю на тэрыторыі адпаведнай вобласці.
Фірменная гандлёвая сетка ААТ складаецца з пяці гандлёвых кропак у г. Мінску. Таксама ААТ мае фірменныя гандлёвыя секцыі ва ўніверсамах г. Мінска і абласных гарадоў.